Рэцэпт з кнігі «Польскі кухар, якім павінен быць. Практычная кніга для гаспадынь, якія дбаюць пра гаспадарку і эканомію», Браніслава Лясьнеўская, 1861 год.
Інгрэдыенты
12 поўных сталовых лыжак пшанічнай мукі
6 яек
–300 мл малака
слівы-венгеркі
сметанковае масла для смажання
цукровая пудра
соль
Спосаб прыгатавання
Муку змяшайце міксерам з 2 цэлымі яйкамі, 4 жаўткамі, дробкай солі і малаком. Астатнія 4 бялкі ўзбіце да ўстойлівай пены. Асцярожна ўмяшайце ўзбітыя бялкі лапаткай у цеста. Слівы памыйце, выдаліце костачкі і разрэжце на палавінкі. На патэльні разагрэйце сметанковае масла. Выліце на патэльню палову цеста, выкладзіце зверху слівы і накрыйце іх другой паловай цеста. Смажце амлет з абодвух бакоў да залацістага колеру. Гатовы амлет пасыпце цукровай пудрай і падавайце гарачым.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл