У Польшчы не хапае магчымасцяў для хуткага будаўніцтва ахоўнай інфраструктуры ў вялікім маштабе. Адказ на гэтую праблему дае польская кампанія ARX Modular, якая развівае зборныя і модульныя ахоўныя канструкцыі для грамадзянскага і ваеннага сектараў, аб чым чытаем у выданні «Forsal».
У маі 2025 года ўрад прыняў Праграму абароны насельніцтва і грамадзянскай абароны на 2025–2026 гады з бюджэтам амаль 34 мільярды злотых, у тым ліку на будаўніцтва і абслугоўванне сховішчаў. ARX Modular робіць стаўку на стандартызацыю і серыйную вытворчасць. Замест праектавання кожнага аб’екта асобна кампанія распрацоўвае модульную сістэму, элементы якой можна адаптаваць да розных месцаў — каля школ, грамадскіх і прамысловых будынкаў, аб’ектаў крытычнай інфраструктуры і ваенных аб’ектаў.
У 2026 годзе кампанія правяла палігонныя выпрабаванні сумесна з Ваенным інстытутам інжынернай тэхнікі. Паводле ARX Modular, пратэставаныя элементы адпавядалі патрабаванням НАТА і польскім абаронным нормам адносна ўстойлівасці да аскепкаў артылерыйскіх боепрыпасаў калібру 155 міліметраў і артылерыйскага абстрэлу.
Кампанія плануе супрацоўнічаць з польскімі вытворцамі зборных канструкцый, каб размеркаваць вытворчасць і паскорыць будаўніцтва, элементы якога разлічаны на выкарыстанне як у грамадзянскай абароне і абароне крытычнай інфраструктуры, так і ў войску — для абароны персаналу, запасаў і камандных пунктаў.
нг