Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«З дна Сямяноўкі — тутака былі вёскі, людзі жылі» — сустрэча з людзьмі, якія жылі ў вёсках, затопленых на дне вадасховішча

22.09.2026 13:30
У Рыбаках зладзілі выстаўку і сустрэчу поўную ўспамінаў пра вёскі, якіх ужо няма.
Аўдыё
  • "З дна Сямяноўкі — тутака былі вёскі, людзі жылі
Мапа затопленых вёсакА.Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё

Слухайце аўдыё!

Гэта ўнікальная сустрэча з гісторыяй вёсак, якіх сёння ўжо няма. Пад водамі вадасховішча Сямяноўка засталіся сляды вёсак, хатаў, дарог і чалавечых гісторый. Унікальная выстаўка «З дна Сямяноўкі — тутака былі вёскі, жылі людзі і тварылі» — спрабуе аднавіць іх у памяці людзей і хаця на кароткі час вярнуць іх да жыцця.


Выстаўка Выстаўка

У Рыбаках на беразе вадасховішча Сямяноўка зладзілі выставу, на якой можна было паглядзець здымкі, дакументы, малюнкі, але перш за ўсё пачуць успаміны людзей, якія там жылі, — расказвае арганізатар выстаўкі Аляксандр Кардаш.

— 50 гадоў ужо прайшло з часу высялення, а я з гэтымі вёскамі звязаны ад 6 года жыцця, тут жыла мая бабуля, цёця, бабуліна сястра. Я, як быў малы, ездзіў тутака па вёсках, пасля працаваў пры вадасховішчы, ведаю гэтых людзей і ведаю іхныя гісторыі. Праз усе гэтыя гады я збіраў здымкі, запісваў аповеды людзей. Хачу іх зберагчы, паказаць наступным пакаленням. Многіх жыхароў затопленых вёсак ужо няма, я прысвячаю выстаўку менавіта ім.

Гарбары, Рудня, Боўтрыкі, Буды, Лука, Стары Двор, Масткі, Круглік, Бендзюга, Марушка — за кожнай назвай затопленай вёскі стаяць людзі, сем'і, паўсядзённае жыццё і ўспаміны, якія варта выратаваць ад забыцця.


З удзельнікамі сустрэчы ў Рыбаках гутарыла Анна Пятроўская.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы