Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: гатуем суп з зялёнай цыбуляй (РЭЦЭПТ)

07.10.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, смачны і арыгінальны суп.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем суп з зялёнай цыбуляй
 .
На кухні.Shutterstock/Pikoso.kz

1 сталовая лыжка сметанковага масла

1 цыбуліна

1 морква

3 бульбіны

1 літр мяснога альбо агародніннага булёну

3 сталовыя лыжкі дробнай вермішэлі

1 пучок зялёнай цыбулі

60 мл вяршкоў 18% або 30% тлустасці

крыху куркумы і салодкай парашковай папрыкі

У рондалі на сметанковым масле абсмажыць да празрыстасці цыбулю, нарэзаную маленькімі кубікамі. Дадаць дробна нарэзаную моркву, абсмажыць, памешваючы, каля 3 хвілін.

Дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, пасаліць, паперчыць, дадаць куркуму і папрыку. Смажыць, памешваючы, каля 3 хвілін.

Уліць булён, дадаць сухую вермішэль і давесці да кіпення. Накрыць крышкай і варыць каля 15 хвілін, пакуль гародніна не стане мяккай. Дадаць дробна нарэзаную зялёную цыбулю і вяршкі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец