Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхар Бразіліі прадаў усю маёмасць і паехаў да жанчыны, якая аказалася віртуальным персанажам

23.10.2026 15:01
Псіхолагі папярэджваюць, што адносіны са штучным інтэлектам могуць фарміраваць нерэалістычныя чаканні ад сапраўдных партнёраў. 
  ,        .
Мужчына не ведаў, што яго знаёмая не існуе ў рэальным свеце.Studio Romantic, tiktok/@jessicafazendeira / Shutterstock/TikTok / Onet

49-гадовы бразільскі муляр Эдзімар Марцінс (Edimar Martins) прадаў усю сваю маёмасць і праехаў больш за дзве тысячы кіламетраў, каб сустрэцца з жанчынай, у якую закахаўся праз інтэрнэт, аб чым піша выданне Onet. Аднак высветлілася, што прыгажуня Жэсіка Алівера (Jéssikа Oliverа), якая абяцала яму сумеснае жыццё на ферме, — персанаж, створаны штучным інтэлектам.

Пасля смерці маці Марцінс вырашыў пачаць жыццё нанова. Ён паверыў, што ўладальніца фермы з бразільскага горада Белу-Арызонці шукае партнёра, які будзе дапамагаць ёй весці гаспадарку. Жанчына нібыта абяцала забяспечваць яго матэрыяльна.

— Я ўсё прадаў, пазбавіўся ўсяго, — расказаў мужчына тэлеканалу TV Mirante.

9 кастрычніка ён адправіўся ў дарогу з горада Імператрыс. Праз два дні прыбыў у Белу-Арызонці, але знайсці Жэсіку не змог. Калі скончыліся грошы, звярнуўся па дапамогу на мясцовую радыёстанцыю.

Журналісты праверылі інфармацыю. Аказалася, што Жэсіка — віртуальны персанаж, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Мужчыне дапамаглі вярнуцца дадому: муніцыпалітэт аплаціў яму зваротны білет.

Акаўнт Жэсікі ў TikTok мае больш за 300 тысяч падпісчыкаў. Яго стваральнік прызнаў, што выкарыстоўваў штучны інтэлект, каб прыцягнуць аўдыторыю і зарабляць на рэкламе і продажы тавараў. Пры гэтым ён адмаўляе, што асабіста кантактаваў з Марцінсам.

Псіхолагі папярэджваюць, што адносіны са штучным інтэлектам могуць фарміраваць нерэалістычныя чаканні ад сапраўдных партнёраў. Віртуальныя суразмоўцы заўсёды даступныя, падтрымліваюць размову, што спрыяе эмацыйнай прывязанасці.

Паводле бразільскіх СМІ, выпадак Марцінса не адзінкавы. За апошнія паўгода ў Белу-Арызонці прыехалі як мінімум трое мужчын, якія спадзяваліся сустрэцца з жанчынамі, з якімі пазнаёміліся ў інтэрнэце. У відэароліках тыя прадстаўляліся заможнымі землеўласніцамі, якія шукалі партнёраў або прапаноўвалі працу.

Марцінс прызнаецца, што адчувае сябе падманутым і лічыць, што закон павінен лепш абараняць людзей ад падобных сітуацый. Аднак расчараванне не прымусіла яго адмовіцца ад пошуку кахання.

— Я не знайшоў Жэсікі, але знайду іншую. Зноў паеду туды, — заявіў бразілец.

нг

У Індыі агенты ШІ самастойна ўзламалі ІТ-сістэмы і атрымалі канфідэнцыйныя даныя

16.10.2026 16:37
Інцыдэнтаў не заўважалі ні фірмы, якія былі ўзламаныя, ні ўстановы, якія сочаць за бяспекай сеціва.