Інгрэдыенты
4 філе палтуса (прыкладна 600 г)
4 зубчыкі часныку
100 г сметанковага масла
1 лімон
2 сталовыя лыжкі свежай пятрушкі
Соль і чорны молаты перац — па смаку
Прыгатаванне
Разагрэйце духоўку да 200 °C. Падрыхтуйце бляху: засцяліце яе пергаментам або злёгку нашмаруйце аліўкавым алеем. У невялікім рондалі на сярэднім агні растапіце сметанковае масла. Дадайце дробна нарэзаны часнык і абсмажце прыкладна 1–2 хвіліны, пакуль ён не пачне выдзяляць водар. Трэба пільнаваць, каб часнык не згарэў. Зніміце з агню і дадайце лімонны сок ды сцёртую цэдру.
Філе палтуса выкладзіце на бляху. Пасаліце і паперчыце з абодвух бакоў. Раўнамерна паліце філе маслам з часныком, каб кожны кавалачак быў добра ім пакрыты. Пастаўце бляху ў духоўку і выпякайце 15–20 хвілін, пакуль палтус не стане залацістым. Пасля запякання пасыпце філе свежай пятрушкай. Падавайце са скрылікам лімона.
Палтус выдатна пасуе з запечанай гароднінай, бульбяным пюрэ або рысам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны