Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: запякаем палтуса з часныком і пятрушкай у сметанковым масле (РЭЦЭПТ)

27.10.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць хуткую, смачную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: запякаем палтуса з часныком і пятрушкай у сметанковым масле
.
Рыба. Крыніца: Pixabay/monika1607/public domain

Інгрэдыенты

4 філе палтуса (прыкладна 600 г)

4 зубчыкі часныку

100 г сметанковага масла

1 лімон

2 сталовыя лыжкі свежай пятрушкі

Соль і чорны молаты перац — па смаку

Прыгатаванне

Разагрэйце духоўку да 200 °C. Падрыхтуйце бляху: засцяліце яе пергаментам або злёгку нашмаруйце аліўкавым алеем. У невялікім рондалі на сярэднім агні растапіце сметанковае масла. Дадайце дробна нарэзаны часнык і абсмажце прыкладна 1–2 хвіліны, пакуль ён не пачне выдзяляць водар. Трэба пільнаваць, каб часнык не згарэў. Зніміце з агню і дадайце лімонны сок ды сцёртую цэдру.

Філе палтуса выкладзіце на бляху. Пасаліце і паперчыце з абодвух бакоў. Раўнамерна паліце філе маслам з часныком, каб кожны кавалачак быў добра ім пакрыты. Пастаўце бляху ў духоўку і выпякайце 15–20 хвілін, пакуль палтус не стане залацістым. Пасля запякання пасыпце філе свежай пятрушкай. Падавайце са скрылікам лімона.

Палтус выдатна пасуе з запечанай гароднінай, бульбяным пюрэ або рысам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак ілюстрацыйны

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец