Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча плануе ўвесці перарэгістрацыю замежных аўто, якія знаходзяцца ў краіне больш за год

30.10.2026 06:02
Новаўвядзенне тычыцца аўтамабіляў, зарэгістраваных па-за дзяржавамі ЕС. Беларускіх у тым ліку.
  .
Станцыя тэхнічнага агляду. Nomad_Soul/shutterstock

Урад Польшчы працуе над праектам зменаў у закон, якія ўвядуць патрабаванне перарэгістрацыі і праходжання тэхагляду для аўтамабіляў, што эксплуатуюцца ў Польшчы і зарэгістраваныя за межамі Еўрапейскага Саюза. Новаўвядзенне будзе тычыцца ў вялікай ступені грамадзян Украіны.

Пасля нападу Расіі на Украіну ў Польшчу пераехала шмат украінцаў. У выніку на польскіх дарогах з'явілася многа аўтамабіляў з украінскімі нумарнымі знакамі. Акрамя таго, у Польшчы таксама сустракаюцца аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй, якія належаць грамадзянам Беларусі, якія пастаянна пражываюць у суседняй дзяржаве. Міністр інфраструктуры Дарʼюш Клімчак паведаміў, што ўрад пачаў працу над папраўкамі ў Закон аб эксплуатацыі транспартных сродкаў.

Такім чынам, змены прадугледжваюць, што пасля года знаходжання ў Польшчы аўтамабіль неабходна будзе перарэгістраваць, застрахаваць і прайсці тэхнічны агляд. Акрамя таго, абавязак рэгістрацыі транспартнага сродку на замежных нумарах будзе датычыць іншаземцаў, якія атрымалі ДНЖ. Паводле польскага ўраду, адпаведная прававая база прадугледжаная Венскай канвенцыяй аб дарожным руху з 1968 года.

Польскія СМІ звяртаюць увагу на тое, што ва Украіне для легкавых аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюцца толькі ў прыватных мэтах, не існуе абавязку праходжання рэгулярнага тэхагляду.

вс