Беларуская Служба

Польская дыяспара ў Расіі зберагае памяць пра ахвяр савецкай дэпартацыі

05.08.2019 12:59
Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нападу Чырвонай Арміі на Польшчу, у выніку якога тысячы польскіх сем'яў былі дэпартаваны ў глыбіню Расіі.
Katedra w Irkucku
Katedra w IrkuckuE. Poźniak/PR


Частку накіравалі ў лагеры ў Сібіры, частку на Далёкі Усход.
Прадстаўнікі Сібірскай Палоніі клапоцяцца пра памяць аб месцах дэпартацыі палякаў. Шмат гадоў з іх ініцыятывы ставяць крыжы на магілах ахвяр савецкай дэпартацыі, а таксама дошкі з апісаннем гісторыі пакутніцкай смерці палякаў.

Пробашч парафіі Іркуцкага сабора Уладзімір Сек (Włodzimierz Siek) сказаў Польскаму радыё, што ёсць шмат месцаў, якія трэба выратаваць ад забыцця.

- У іркуцкай вобласці былі лагеры, у якія накіроўвалі нашых землякоў. Аднак да сённяшняга дня не засталося слядоў тых лагераў, на жаль няма такога месца, якое магло б быць музеем і сведкам таго перыяду.

Айцец Уладзімір Сек нагадвае, што палякаў прымушалі працаваць на сібірскіх шахтах і лесапільнях, у прыватнасці, у Іркуцку, на востраве Альхон на Байкале, у вёсцы Пяшчанка і на сольным заводзе ў Усўлле-Сібірскае.

яс