Каталікі чакалі словаў арцыбіскупа Марка Ендрашэўскага пра ЛГБТ, – сказаў кіраўнік Мінабароны Польшчы Мар’юш Блашчак.
Такім чынам міністр спаслаўся на словы свяшчэнніка, які ў гаміліі, прачытанай у касцёле Мар’яцкім у Кракаве да 75-годдзя пачатку Варшаўскага паўстання, сказаў, што "чырвоная зараза больш не ходзіць па нашай зямлі, аднак гэта не значыць, што няма новай, якая імкнецца авалодаць нашымі душамі, сэрцамі і розумам. (...) Не чырвоная, а вясёлкавая", – казаў арцыбіскуп.
Мар’юш Блашчак на канале TVP Info падкрэсліў, што Польшча – гэта краіна, дзе зло называюць злом:
- Я думаю, гэтыя словы каталікі, і іншыя людзі, чакалі здаўна, і хочуць, каб называць справы дакладна, зло – што яно зло. І вельмі добра, гэта адважны святар, ксёндз арцыбіскуп Ендрашэўскі сказаў тое, што трэба было сказаць.
Пропаведзь арцыбіскупа Едрашэўскага востра крытыкуюць ліберальныя колы.
У сваю чаргу, за святара заступіліся Епіскапат Польшчы, Венгрыі, старшыня Канферэнцыі біскупаў Славакіі арцыбіскуп Станіслаў Зволенскі і чэшскі прымас кардынал Дамінік Дука.
Салідарнасць з арцыбіскупам Едрашэўскім таксама выказалі польскія вернікі, якія 10 жніўня перад будынкам мітрапаліта Кракава на вуліцы Францішканьскай, 3, маліліся за святара.
яс