Беларуская Служба

У Любліне праходзіць 20-ы Усеагульны кангрэс польскіх гісторыкаў

18.09.2019 17:16
Арганізатар: Гэты кангрэс з’яўляецца спробай падвядзення гістарыяграфіі пасля 1989 году.
Кангрэс гісторыкаў у ЛюблінеPAP/Jacek Szydłowski

Пра свой удзел у мерапрыемстве заявілі каля 900 навукоўцаў. Кангрэс працягнецца некалькі дзён.

Гэта самая вялікая падзея для гісторыкаў. У 1969 годзе ў Любліне прайшоў 10-ы кангрэс, – нагадвае член аргкамітэту дэкан гуманітарнага аддзела люблінскага універсітэта UMCS, прафесар Роберт Літвінскі.

- Люблін – гэта горад двух універсітэтаў і вялікага дзяржаўнага архіва, які ўтрымлівае багаты збор дакументаў. Гэты кангрэс з’яўляецца спробай падвядзення гістарыяграфіі пасля 1989 году. У свеце праходзяць шматлікія перамены, у тым ліку і грамадска-палітычныя, усё гэта ў пэўным сэнсе вызначае ролю гісторыкаў.

Вядучая тэма Кангрэса – «Вялікія змены. Гісторыя і выклікі». Гісторыя фармуе нашу ідэнтычнасць. На жаль, гэта таксама становіцца часткай палітычнай барацьбы, – кажа старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.

 - Прыкладам гэтага з’яўляюцца апошнія дні і выказванні палітыкаў за нашай усходняй мяжой, якія падвяргаюць факты, якія здавалася, адназначныя.

Гаворка ідзе пра выказванні расійскіх дзяржаўных асоб пра Пакт Молатава-Рыбэнтропа.

Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў Нацыянальны патранат над Кангрэсам гісторыкаў у Любліне.

яс