Беларуская Служба

Ці пытанне абароны клімату стане лёсавызначальным на выбарах прэзідэнта Польшчы

30.11.2019 16:30
Пераважная частка палякаў чакае ад уладаў рашучых дзеянняў на карысць абароны навакольнага асяроддзя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/24Novembers

Ці барацьба за прыроду і клімат стане найважнейшай падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Польшчы? – задаецца пытаннем Ян Спевак у тыднёвіку Wprost.

Ядавітая хмара стаіць над Польшчай з восені да вясны. Засуха прыходзіць штогод і з кожным разам ахоплівае ўсё большую частку краіны. Недахоп  вады мінулым летам закрануў сотні мясцовасцяў, высыхаюць азёры і сажалкі. У Польшчы меншыя запасы вады чым у Егіпта. Урад дазваляе гіганцкі імпарт ядавітых, таксічыных адкідаў і на датак над усёй Польшчай узносяцца  шчыльныя слупы дыму з пастаянна пылаючых звалак, - пералічае праблемы Польшчы тыднёвік Wprost.

Аўтар публікацыі нагадвае, што ўжо ў 1994 годзе Wprost біў трывогу, што палякаў забівае смог, а нормы забруджання паветра ў гарадах перавышаныя нават у 120 разоў. На працягу 25 гадоў палітыкі ігнаравалі атруту ў паветры.
У 2017 годзе за адзін студзень заўчасна памерла 11 тысяч палякаў  і нарэшце, у снежні, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прысвяціў гэтай тэме вялікую частку праграмнай прамовы.

Стартавала праграма «Чыстае паветра». Урад забараніў продаж катлоў, у якіх можна спальваць ўсё,  дзяражва даплочвае грошы  на абмен вугальных катлоў на больш экалагічныя.
Аўтар артыкула мяркуе, што, верагодна, на прэзідэнцкіх выбарах часткі перадвыбарчых праграм, прысвечаныя клімату і абароне навакольнага асяроддзя, будуць мець вялікае занчэнне для польскіх выбарцаў.

Ян Спевак задаецца пытаннем, ці Анджэй Дуда пакажа сябе бескампрамісным абаронцам чыстага паветра і прыроды? Ці прэзідэнт зробіць гэта насуперак  магутнаму лобі вытворцаў энергіі з вугалю?

яс