7 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі і WATCH DOCS Belarus запрашаюць на «Жывую Бібліятэку».
Праект «Жывая Бібліятэка» накіравана на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. «Жывымі кнігамі» тут выступаюць людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, незвычайны досвед ці лад жыцця, спецыфічную прафесію і з гэтымі людзьмі звязаны стэрэатыпы ў беларускім грамадстве.
«Жывая Бібліятэка» дае магчымасць шчыра паразмаўляць у невялікай групе з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus і будзе прысвечана Дню правоў чалавека — 10 снежня. Гэты дзень афіцыйна абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у снежні 1950 года.
Мерапрыемствы будуць адбывацца 7 снежня (субота), 13:00 - 18:00 у ОК16 (вуліца Кастрычніцкая 16к25), Мінск
7 снежня ў ОК16 пройдуць таксама паказы фільмаў:
- 18:30 паказ фільма «Сустрэча выпускнікоў» (Швецыя, 2015, рэж. Анна Адэл) і дыскусія пра праблемы булінгу ў школе;
- 21:30 паказ фільма «Атам» (Марк Казінс, Вялікабрытанія, 2015).
Уваход вольны.
яс