Беларуская Служба

Канапацкая двойчы адмовілася ад прапановы працаваць ва ўрадзе

02.12.2019 14:30
Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў заявіла, што атрымала дзве прапановы ад прэм’ер-міністра Сяргея Румаса
Mińsk, pomnik Lenina przed siedzibą rządu i parlamentu
Mińsk, pomnik Lenina przed siedzibą rządu i parlamentupixabay.com

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў заявіла, што атрымала дзве прапановы ад прэм’ер-міністра Сяргея Румаса працаваць ва ўрадзе. Пра гэта піша TUT.by і Белсат.

Гэтак, 6 лістапада Румас прапанаваў Ганне Канапацкай папрацаваць ва ўрадзе падчас нулявога чытання бюджэту ў парламенце. Пасля гэтага дэпутатка сустрэлася з прэм’ерам, каб абмеркаваць эканамічныя пытанні. У гэты раз Румас зноў прапанаваў ёй працу, але абодва разы яна адмовілася.

«У сённяшняй палітычнай і эканамічнай мадэлі я не змагу рэалізаваць тыя рэформы, якія неабходныя ў краіне і прыхільнікам якіх я з’яўляюся», – патлумачыла сваю пазіцыю Канапацкая. Пры гэтым яна запэўніла прэм’ера, што ён зможа праз яе разлічваць на супрацу з канструктыўнай апазіцыяй і дыялог з грамадзянскай супольнасцю.

У 2016 годзе Канапацкая стала адным з двух апазіцыйных дэпутатаў, якія ўпершыню за 12 гадоў трапілі ў беларускі парламент. Але сёлета ейная кандыдатура не была зарэгістраваная на выбарах.

яс