Беларуская Служба

Беларуская чыгунка прадстаўляе свае магчымасці ў Швецыі

02.12.2019 14:46
Сярод праектаў, якія Беларуская чыгунка гатова прапанаваць сёння, адзначаны чыгуначныя перавозкі ў Літву, Латвію, Эстонію, Украіну і Кітай.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFlickr/Emmett Tullos III

БЧ на чале з першым намеснікам начальніка БЧ Ігарам Шылавым прымае ўдзел у міжнародных мерапрыемствах па супрацоўніцтве ў транспартнай сферы паміж Беларуссю, Латвіяй і Скандынавіяй.

Мерапрыемства арганізавана Латвійскай чыгункай у Швецыі, паведамляе БЕЛТА. 

Чыгуначным транспартам беларускія кампаніі экспартуюць у Літву, Латвію і Эстонію такія тавары, як мінеральныя ўгнаенні, нафтапрадукты, лясныя і будаўнічыя грузы, чорныя металы і г.д. У Швецыю, Данію, Нарвегію і Фінляндыю праз балтыйскія парты паступаюць беларускія мінеральныя ўгнаенні, прадукты харчавання, торф, чорныя металы, прадукцыя дрэваапрацоўкі.

У сваім выступленні Ігар Шылаў звярнуў увагу на найбольш паспяховы і маштабны сумесны праект - грузавы экспрэс-поезд Мінск - Рыга - Мінск. Ён курсіруе з пачатку 2018 года, а агульны час у дарозе скарочаны з 40 гадзін да 20 гадзін з улікам кантрольных аперацый на беларуска-латвійскай граніцы.

Беларуская і Латвійская чыгункі цяпер працуюць над мемарандумам аб далучэнні да праекта Украінскай чыгункі па запуску грузавога экспрэс-поезда Рыга - Мінск - Кіеў - Адэса. Гэта дасць магчымасць стварыць надзейную чыгуначную артэрыю, якая злучае Балтыйскае і Чорнае мора. Ігар Шылаў заклікаў лагістычныя кампаніі Швецыі далучацца да праекта.

Сярод праектаў, якія Беларуская чыгунка гатова прапанаваць сёння, адзначаны чыгуначныя перавозкі ў зносінах Кітай - Еўропа - Кітай. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць больш за 90 працэнтаў усіх чыгуначных сухапутных перавозак з Кітая ў Еўропу і ў зваротным напрамку. Кожныя суткі па маршруце Шаўковага шляху праз Беларусь курсіруе 12-14 кантэйнерных паяздоў. Яны ўжо ідуць з 60 гарадоў Кітая ў напрамку 50 гарадоў 15 еўрапейскіх краін.