Масква не бачыць падставаў дзеля таго, каб пайсці на саступкі Мінску ў нафтавым пытанні. Расійскае выданне «Коммерсант» піша, што рашэнне перапыніць пастаўкі чорнага золата ў Беларусь звязаны з указаннямі кіраўніцтва Расіі, перадае Белсат.
Жорсткая пазіцыя буйных расійскіх нафтавікоў у справе паставак нафты ў Беларусь звязанае з рэкамендацыямі Крамля. Справа ў тым, што Масква незадаволеная пазіцыяй Мінску ў справе ўзгаднення дарожных мапаў інтэграцыі.
Пры гэтым, адзначае выданне, Масква не мае намеру даводзіць сітуацыю да паўнавартаснага крызісу. Менавіта таму кампаніям Міхаіла Гуцарыева дазволілі пастаўкі нафты ў Беларусь. Але гэтай колькасці сыравіны дастаткова толькі для забеспячэння ўнутранага рынку, але недастаткова для экспарту.
Перамовы, якія працягваюцца, дагэтуль не прывялі да вынікаў. Мінск жадае зніжак, якія дазволілі б кампенсаваць эфект ад падатковага манеўру РФ. У сваю чаргу ў Маскве падкрэсліваюць, што ў выпадку ўзгаднення падатковага заканадаўства краінаў, гэтае пытанне аўтаматычна было б знятае.
эж