Беларуская Служба

У крамах з’явяцца аўтаматы для збору пластыкавых бутэлек

22.01.2020 17:25
З красавіка павысіцца плата для вытворцаў – за збор адкідаў пластыку.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Chakkrit Wiangkham

У беларускіх крамах з'явяцца аўтаматы для збору пластыкавых бутэлек – новаўвядзенне анансавалі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў. Праўда, калі менавіта гэта адбудзецца, не ўдакладнілі. Але вядома, што з красавіка павысіцца плата для вытворцаў – за збор адкідаў пластыку, паведамляе Белсат. 

Прааналізаваўшы рынак посуду ў месцах грамадскага харчавання, улады зацвердзілі план для зніжэння ўжывання экалагічна небяспечнага матэрыялу – пластыку. Дакумент прадугледжвае забарону выкарыстання і продажу некаторага аднаразовага пластыкавага посуду і стварэнне абʼектаў для сартавання смецця. Гэта павінна істотна зменшыць ужыванне пластыку ў штодзённым ужытку.

вс