Беларуская Служба

Каронавірус - больш смяротны, чым SARS

10.02.2020 13:23
У Кітаі – больш за 37 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 811 чалавек. 
.
.PAP/EPA/ALEX PLAVEVSKI

У Кітаі – больш за 37 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 811 чалавек. Гэта азначае, што каронавірус забіў больш людзей, чым SARS – піша Gazeta Wyborcza.

Пэкін пачаў завастраць умовы каранціну, якім цяпер ахопленыя каля 60 млн чалавек.
У эпіцэнтры вірусу, правінцыі Хубэй, санітарныя службы выцягваюць, часамі сілай, жыхароў з сімптомамі хваробы і змяшчаюць іх у каранцінныя цэнтры, зробленыя ў гандлёвых і спартыўных цэнтрах. На аматарскіх відэа, аўтэнтычнасць якіх цяжка пацвердзіць, бачна людзей, якіх выцягваюць з дому, а яны моцна супраціўляюцца.

Каронавірус ідэнтыфікаваны ўжо ў 28 краінах, аднак, велізарная частка інфекцый тычыцца Кітая, пераважна правінцыі Хубэй.

ав