Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць лясных пажараў

21.04.2020 12:07
Дадзеныя пажарных паказваюць, што большасць лясных пажараў сталі вынікам наўмыснага падпалу.
Pożar lasu
Pożar lasuPAP/Tomasz Gzell

З пачатку года пажарныя зафіксавалі каля 2 900 лясных пажараў. Як паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай пажарнай аховы Польшчы Кшыштаф Батарскі, больш за ўсё пажараў успыхнула ў цэнтральнай частцы краіны, у Мазавецкім ваяводстве:

-Больш за ўсё пажараў зафіксавана на Мазоўшы – 815, у Сьвентакжыскім ваяводстве – 383 і на Любліншчыне – 271 пажар.

Прадстаўнік Дзяржаўнай пажарнай варты заклікае быць асабліва асцярожнымі ў лесе. Амаль па ўсёй Польшчы ўведзеная трэцяя – самая высокая – ступень пажарнай небяспекі. Больш бяспечная абсатноўка склалася ў некаторых паўднёвых раёнах краіны.

Дадзеныя пажарных паказваюць, што большасць лясных пажараў сталі вынікам наўмыснага падпалу. У Польшчы за гэта пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 10 гадоў.

IAR/эж