Беларуская Служба

Беларусу пагражае ў Польшчы да 10 гадоў зняволення за кантрабанду

05.05.2020 15:49
Калі б нелегальны тавар паступіў у продаж, польскі дзяржбюджэт страціў бы звыш 20 млн. злотых.
Tytoniowa kontrabanda (zdj. ilustracyjne)
Tytoniowa kontrabanda (zdj. ilustracyjne)Ivan Semenovych/ Shutterstock

У Польшчы затрыманы беларускі кіроўца грузавіка, у якім адкрытая вялікая партыя кантрабандных цыгарэт. Польскія чыноўнікі ацанілі кантрабанду на 12 млн. злотых (каля 3 млн. долараў ЗША).

Па інфармацыі прэс-сакратара Падляскага аддзелу Памежнай варты маёра Катажыны Здановіч, памежнікі ў Баброўніках правялі кантроль беларускага грузавіка, які паводле дакументаў вёз паліўныя гранулы.

- Падчас падрабязнага кантролю фуры, якой кіраваў 51-гадовы грамадзянін Беларусі, аказалася, што ў прычэпе знаходзіцца вялізная колькасць цыгарэт. Каб разгрузіць і ацаніць груз, памежнікам патрабавалася звыш дзесяці гадзін. Усе пачкі цыгарэтаў былі падлічаныя – гэта больш за 875 тыс. пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі знакамі.

Калі б нелегальны тавар паступіў у продаж, польскі дзяржбюджэт страціў бы звыш 20 млн. злотых. У адносінах беларускага кіроўцы распачатае следства. Па рашэнні суда ў Беластоку мужчына быў арыштаваны на тры месяцы. За такую буйную кантрабанду пагражае да 10 гадоў турэмнага зняволення.

ІАР ПР/нг