Беларуская Служба

Гісторык: Дата завяршэння вайны - сімвалічная

09.05.2020 08:09
Захад перамогу над фашызмам адзначаў учора. Усход гадавіну гэтай падзеі святкуе сёння.
Аўдыё
  • Дата завяршэння вайны - сімвалічная
           , 8 , 75-
Урачыстасці Дня Перамогі ля Магілы невядомага салдата на Літоўскай плошчы ў Любіне, 8 мая, 75-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны PAP/Wojtek Jargiło

Гэта вынікае выключна з факту, што на момант падпісання капітуляцыі гітлераўскай Германіяй у 1945 годзе ў заходніх сталіцах было яшчэ 8-га траўня, а ў Маскве – ужо 9-га, гаворыць прафесар Яўген Мірановіч з Беластоцкага ўніверсітэту, навуковы рэдактар «Беларускага гістарычнага зборніка».

Трэба, аднак, памятаць, што гэта сімвалічная дата, кажа спецыяліст. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыё