Беларуская Служба

Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка прысвечаная Яну Паўлу ІІ

13.05.2020 13:01
Гэта сумесная ініцыятыва паштовых установаў Польшчы й Славакіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: radoslawczarnecki0/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка, прысвечаная гадавіне з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. Гэта сумесная ініцыятыва паштовых установаў Польшчы й Славакіі, паведаміў  віцэ-старшыня „Польскай пошты” Анджэй Бадзёны (Andrzej Bodziony).

Тытул маркі: „100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ”. На марцы паказаны Караль Вайтыла на фоне сямейнага дома ў Вадавіцах (Wadowice).

У сваю чаргу на купоне прадстаўлены здымкі Яна Паўла ІІ і славацкага кардынала Яна Хрызастома Корэца (Jan Chryzostom Korec) падчас паломніцтва Папы рымскага ў Славакію, якое адбылося ў 1995 годзе.

Дызайн маркі й купона быў падрыхтаваны на аснове фотаздымкаў Гжэгажа Галонзкі (Grzegorz Gałązka) - асабістага фатографа Яна Паўла ІІ.

Аўтарам праекту з'яўляецца польскі графік Мацей Едрысік (Maciej Jędrysik).

аз