Праваабарончыя арганізацыі Беларусі адправілі заяву для дакладчыка ААН па катаваннях каб выказаць сваю сур'ёзную заклапочанасць і заклікаць да ўмяшання ў сувязі з жорсткім разгонам мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня. – падае сайт «Вясны»
Мы звязаліся з Алесям Бяляцкім, які расказаў пра магчымы ўплыў заявы на дзеянні беларускіх уладаў:
- Гэта традыцыйная працэдура. Яна ўжываецца ў выпадках катаванняў, якія здзяйсняюцца з боку дзяржавы, дзяржаўных структураў і мы выкарыстоўваем гэту працэдуру.
Спецдакладчык тады пачынае перапіску з уладамі, па выкладзеных фактах і ўлады мусяць адказваць на гэта. Самія працэдуры не прыводзяць да нейкіх абавязковых рэкамендацыяў ці сігналаў з боку спецдакладчыка або ўсяго ААН, але тым не менш тады гэтыя факты становяцца даступнымі для адмыслоўцаў, структур ААН і ўсяго свету. Таму асноўная карысць – гэта паведамленне, распаўсюджанне ўсяму свету што тут адбывалася. Такая інфармацыйная празрыстасць безумоўна ўплывае на дзеянні беларускіх уладаў. Вымушае на іх паводзіць сябе больш стрымана і мы спадзяемся на гэт. Таксама спадзяемся на тое што раней ці пазней расследаванне гэтых масавых злачынстваў будзе здзейснена, хаця я асабіста думаю, што гэта адбудзецца толькі пасля змены ўлады. Палітычная воля, на сёння, Лукашэнкі – гэта не разглядаць справы абʼектыўна і ён працягвае абапірацца і сам бярэ ўдзел у масавых злачынствах і катаваннях.
Па маім меркаванням абʼектыўнага расследавання гэтых злачынстваў пры сённяшняй уладзе не адбудзецца.
Арганізацыя з 12 па 20 жніўня атрымала сведчанні больш як 450 ахвяраў, пацверджаных фатаграфіямі і відэа. Больш за сотню ахвяраў ужо апыталі на відэа.
spring96.org / Альберт Ежы Вяжбіцкі