Асноўным заданнем польскай дыпламатыі з’яўляецца запэўніванне бяспекі палякам у Беларусі – заявіў кіраўнік кабінету прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі. –Мы павінны пракантраляваць, каб палякі не сталі ахвярамі ўнутранага канфлікту ў краіне, – казаў Шчэрскі ў Першай праграме Польскага радыё.
Палітык звярнуў увагу на небяспеку, звязаную з антыпольскай прапагандай прэзідэнта Лукашэнкі:
-Гэта задача нумар адзін. Гэтага прэзідэнт чакае ад польскай дыпламатыі. Мы не можам дазволіць, каб палякі сталі ахвярай новай палітычнай лініі прэзідэнта Лукашэнкі, які аддзяляе краіну ад Захаду і абвінавачвае Польшчу ва ўмяшанне ў палітычныя справы. Гэта няпраўда. Мы з самага пачатку казалі, што гэта беларусы павінны вырашаць аб тым, як будзе выглядаць іх дзяржава.
Учора амбасадар Беларусі ў Варшаве быў запрошаны ў МЗС у сувязі з «шэрагам непраўдзівых абвінавачанняў, якія прагучалі ў бок Польшчы. Польскае МЗС таксама чакае, што ў Беларусь будзе ўпушчаны транспарт з гуманітарнай дапамогай, якую бастуючым рабочым выслаў прафсаюз «Салідарнасць», і які не ўпускаюць беларускія памежнікі.
ав