Беларуская Служба

ЕС павінен мець прапанову для Беларусі, каб незалежніцкі зрыў не быў змарнаваны

15.09.2020 10:43
- ,
Штаб-кватэра ААН, Жэнева PAP/EPA/MARTIAL TREZZINI / POOL

Еўразвяз павінен мець прапанову для Беларусі, без гэтага незалежніцкі зрыў у Беларусі можа быць змарнаваны – сказаў на хвалі Польскага радыё генеральны сакратар «Грамадзянскай платформы» Марцін Кярвіньскі.

-Раней ці пазней рэжым Лукашэнкі ўпадзе. Калі цяпер Еўразвяз не будзе зацікаўлены справамі Беларусі, на стале не будзе канкрэтнай прапановы, то цэлы зрыў беларусаў будзе змарнаваны. Я вельмі рады, што Еўразвяз будзе звяртаць увагу на тое, што будзе адбывацца ў Беларусі, і цешуся, што польскі ўрад нарэшце пачаў разумець, што ўсходняя палітыка з’яўляецца важнай.

У пятніцу, пасля сустрэчы краін Вышаградскай групы, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча прадставіць план падтрымкі Беларусі на форуме Еўрапейскага саюза. Падрабязнасці павінны быць абвешчаныя ў бліжэйшыя дні.

Сёння Еўрапарламент правядзе дэбаты па сітуацыі ў Беларусі і Расіі. Еўрадэпутаты раскажуць пра тое, якім павінен быць адказ ЕС на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, і што павінна зрабіць Супольнасць у адказ на спробу атруціць лідара расійскай апазіцыі Навічком. Еўрадэпутаты павінны аднавіць заклік да Расіі не ўмешвацца ва ўнутраныя беларускія справы і заклікаць да жорсткіх санкцый супраць мінскага рэжыму.

ав