Беларуская Служба

Сёння Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па справе Беларусі і Расіі

17.09.2020 10:17
У рэзалюцыі па Беларусі згадваецца гібрыдная вайна, якую вядзе Расія, і заклік спыніць гэтую дзейнасць.
Еўрапейскі парламент PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Сёння Еўрапарламент запатрабуе спыніць будаўніцтва "Паўночнага патоку-2". Еўрадэпутаты павінны прыняць рэзалюцыю ў адказ на спробу атруціць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага "Навічком". Чакаецца, што дэпутаты таксама прымуць рэзалюцыю па Беларусі і заклікаюць Расію не ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны. Вынікі галасавання будуць вядомыя каля поўдня.

У рэзалюцыі па Расіі дэпутаты Еўрапарламента таксама заклікалі краіны ЕС скаардынаваць свае дзеянні, каб ЕС размаўляў з расійскімі ўладамі ў адзін голас. Яны таксама заклікалі да далейшай ізаляцыі Расіі ад міжнародных груп або арганізацый. Яны таксама хочуць узмацніць санкцыі супраць Расіі, у тым ліку пагадненне аб абмежаваннях за парушэнні правоў чалавека, зробленае на ўзор амерыканскага закона Магніцкага.

У сваю чаргу ў рэзалюцыі па Беларусі згадваецца гібрыдная вайна, якую вядзе Расія, і заклік спыніць гэтую дзейнасць. Еўрадэпутаты таксама пісалі аб неабходнасці змагацца з дэзінфармацыяй у Беларусі адносна ЕС, яго інстытутаў і дзяржаў-членаў. Яны перасцераглі рэжым ад спроб выкарыстоўваць нацыянальныя, рэлігійныя, этнічныя і іншыя меншасці ў якасці проксі-мэты для адцягнення грамадства ад фальсіфікацый і рэпрэсій на выбарах.

ав