Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксей Навальны абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў замове забойства

01.10.2020 14:21
Учора канцлер Ангела Мэркель зноў заклікала Расію паясніць спробу забойства Аляксея Навальнага.
      2013 .
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе.Аўтар: IlyaIsaev — Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

Аляксей Навальны ў інтэрв’ю нямецкаму выданню Der Spiegel  абвінаваціў  прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў замове забойства.

„За гэтым злачынствам(спробай атручвання – рэд.) стаіць Пуцін, іншага тлумачэння я не бачу”, - мяркуе лідар расійскай апазіцыі.

Аляксей Навальны дадаў, што мае намер вярнуцца ў Расію. „Мая задача - заставацца тым, хто не баіцца”, - сказаў Навальны. Палітык паведаміў, што ён у добрай форме, хаця наступствы атрычвання надалей бачныя.

Учора канцлер Ангела Мэркель зноў заклікала Расію паясніць спробу забойства Аляксея Навальнага. Кіраўнік нямецкай дыпламатыі Гайка Маас прыгразіў Расіі санкцыямі. Тым часам былы канцлер Германіі Герхард Шродэр заклікае ўлады краіны „не спекуляваць”.

У цяперашні час расійскі апазіцыянер знаходзіцца ў Германіі, дзе ў яго крыві былі выяўлены сляды баявога атрутнага рэчыва з групы „Навічок”. Федэральны ўрад чакае вынікаў даследаванняў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

аз