Прафесар Альжбета Смулкова нарадзілася ў Львове. У 1941 годзе разам з маці і сястрой была вывезеная саветамі ў Сібір. Пасьля рэпатрыяцыі трапіла ў Торунь. З1957 году была звязаная беларусістыкай у Варшаўскім універсітэце. Супрацоўнічала таксама з Універсітэтам у Беластоку.
У гады 1992-1995 была першым паслом Польшчы ў Мінску.
Сёння з прафесар Альжбетай Смулковай размаўляем пра яе ацэнку актуальнай сітуацыі ў Беларусі і прычыны пратэстаў.
Яраслаў Іванюк