Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь адклікала паслоў з Польшчы і Літвы

02.10.2020 17:59
У Мінску назвалі гэты крок вымушаным і звязаным з дэструктыўнай роляй Варшавы і Вільні.
Uładzimir Makiej
Uładzimir Makiej Golden Brown/Shutterstock

МЗС Беларусі адклікаў амбасадараў з Польшчы і Літвы, а таксама запатрабаваў у амбасадаў гэтых краін скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у Мінску.

Беларускі бок прапанаваў, што да 9 кастрычніка ў літоўскай амбасадзе замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскай – замест 50 – 18.

Прадстаўнік МЗС РБ Анатоль Глаз таксама паведаміў, што паслы Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Мінск для кансультацый.

Амбасадарам Польшчы і Літвы ў Беларусі прапанавана зрабіць адпаведны крок.

Нагадаем, 2 кастрычніка Еўразвяз увёў у дзеянне санкцыйны спіс супраць 40 чыноўнікаў Беларусі. У яго трапілі каля 40 чалавек, абвінавачаных у гвалце супраць апазіцыі і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Аляксандра Лукашэнкі ў спісе няма.

У сваю чаргу Мінск абвясціў аб увядзенні візавых санкцыяў супраць чыноўнікаў ЕЗ.

яс/telegraf.by