Заражаны каранавірусам прэзідэнт ЗША знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў Вашынгтоне. Белы дом запэўнівае, што шпіталізацыя Дональда Трампа мае выключна прафілактычны характар. Амерыканскі лідар кажа, што адчувае сябе добра.
Увечары ў пятніцу прэзідэнт Дональд Трамп пакінуў Белы дом і накіраваўся ў Вайсковы медыцынскі цэнтр імя Уолтэра Рыда. Прэзідэнт самастойна прайшоў да верталёта ў масцы на твары.
Некалькі хвілінаў раней ён апублікаваў у Твітэры кароткае відэа, у якім падзякаваў усім за падтрымку і запэўніў, што першая лэдзі таксама добра сябе адчувае.
Белы дом паведаміў, што Дональд Трамп правядзе ў шпіталі некалькі дзён. Ён будзе знаходзіцца і працаваць у прэзідэнцкім апартаменце.
Раней прэзідэнцкі ўрач паведамляў, што ў Дональда Трампа была крыху падвышаная тэмпература і ён адчуваў стомленасць.
аз