Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упершыню пасля курсу лячэння выступіў перад сваімі прыхільнікамі. «Мы не можам дазволіць нашай краіне ператварыцца ў сацыялістычную», – заявіў амерыканскі лідар з балкона Белага дому ў суботу, 10 кастрычніка. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што вяртаецца да перадвыбарных мітынгаў і мае намер выступіць у Фларыдзе ўжо 12 кастрычніка. Аналагічныя мерапрыемствы ў гэтыя дні запланаваныя таксама ў Пенсільваніі і Аёве. Выбары прэзідэнта павінны прайсці 3 лістапада.
Трамп зняў маску на час 20-хвіліннай прамовы, падчас якой паведаміў, што цудоўна сябе адчувае. Прэзідэнт запэўніў, што Амерыка пераможа каранавірус SARS-CoV-2, згадаўшы пры гэтым Кітай, дзе былі зафіксаваныя першыя выпадкі заражэння чалавека.
Аб заражэнні кіраўніка Белага дома і яго жонкі Меланіі Трамп вірусам стала вядома ў ноч на 2 кастрычніка. Прэзідэнта змясцілі ў Нацыянальны ваенна-медыцынскі цэнтр імя Уолтара Рыда, а ўвечары 5 кастрычніка Трамп вярнуўся ў Белы дом. Лекар 8 кастрычніка дазволіў Трампу ўдзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах. Неўзабаве пасля выступу прэзідэнта перад прыхільнікамі яго лекар заявіў, што ад кіраўніка дзяржавы больш не зыходзіць пагроза заразіць навакольных.
Тым часам у ЗША ўжо зафіксавана прыкладна 8 млн выпадкаў заражэння каранавірусам.
dw.com/эж