Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў без уважлівых прычын, вынікае з сумеснай пастановы Міністэрстваў фінансаў і адукацыі Беларусі, паведамляе Радыё «Свабода».
Як вынікае са зменаў, унесеных у пастанову, калі студэнт на працягу месяца прапусціць больш за 10 гадзін навучальных заняткаў без уважлівых прычын, яго пазбавяць стыпендыі на месяц, нават калі ён будзе мець станоўчыя аднакі па ўсіх прадметах.
Раней, каб атрымаць стыпендыю, дастаткова было мець станоўчыя адзнакі па ўсіх прадметах.
Пастанова набыла моц пасля афіцыйнага апублікавання, то бок 15 кастрычніка.
вс