Генеральны сакратар НАТА Енс Столтенберг абвясціў, што стварэнне касмічнага цэнтра ў Нямеччыне будзе ўзгоднена падч сустрэчы міністраў абароны краін-членаў блока, якая пачнецца ў чацвер, 22 кастрычніка.
Новы касмічны камандны цэнтр Паўночнаатлантычнага альянсу будзе процідзейнічаць пагрозам спадарожнікавай інфраструктуры, асабліва з боку Кітая і Расіі. Без сваіх спадарожнікаў блок НАТА можа пазбавіцца магчымасці выяўлення пагроз. Мы не збіраемся мілітарызаваць Космас, – запэўніў генсек НАТА Енс Столтэнберг:
- Гэта будзе цэнтральны пункт абмену інфармацыяй пра пагрозы для спадарожнікаў і каардынацыі нашых дзеянняў у гэтай ключавой вобласці. Наша мэта не ў тым, каб мілітарызаваць космас, а ў тым, каб павысіць дасведчанасць аб пагрозах у космасе і здольнасць рэагаваць на іх.
Летась Паўночнаатлантычны альянс прызнаў Космас сферай ваенных дзеянняў. Да гэтага часу традыцыйнымі ў гэты пералік уваходзілі зямля, паветра і мора і кіберпрастора.
IAR/эж