Міжпарламенцкі саюз у Жэневе заклікаў прыцягнуць да адказнасці вінаватых у выкраданні Ганчара, Захаранкі і Красоўскага. Паказанні па «справе Ганчара» даваў экс-баец САХРу Юрый Гараўскі, які прызнаў сваё дачыненне да выкраданняў і забойстваў лідараў беларускай апазіцыі. Ён падрабязна апісаў усе акалічнасці учыненых злачынстваў і паказаў месца пахавання іх ахвяр. Па выніках слуханняў Кіруючы савет МПС у Жэневе прыняў рашэнне, якое фіксуе гэтыя злачынствы.
У той жа час следчыя органы Беларусі вось ужо шмат гадоў адмаўляюцца прызнаваць сам факт выкраданняў і забойстваў палітыкаў. Паводле афіцыйнай версіі Ганчар, Захаранка і Красоўскі прапалі без вестак.
Тэлеграм-канал НЕХТА