Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія медыкі калектыўна абараняюць адзін аднаго

12.11.2020 07:56
А сілавікі пачынаюць разумець, што іх дзеянні могуць павярнуцца супраць іх.
Пратэст медыкаўТэлеграм канал Белые халаты

Беларускія медыкі масава выходзяць з дзяржаўнага прафсаюза і адмаўляюцца ад падпіскі на праўладныя выданні. Пры гэтым калектыўна абараняюць адзін аднаго. 

Сілавікі ўжо пачынаюць разумець, што іх дзеянні могуць павярнуцца супраць іх. Гэта пацвярджае хірург Дзмітры Маркелаў, якога нядаўна затрымлівалі:

- Цікава, што калі мы былі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, нас выклікалі да нейкага следчага. Ён здымаў нас лекараў для ўнутранага выкарыстання i адзін з асноўных пытанняў, якое ён усім нам задаваў было: "ці вы будзеце нас лячыць пасля гэтага?"ю

200 супрацоўнікаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі напісалі Міністэрству аховы здароўя калектыўны ліст, у якім патрабуюць спынення гвалту і масавых затрыманняў, і заяўляюць, што будуць абараняць супрацоўнікаў сваёй установы і не дапусцяць звальненняў. Яны папярэджваюць «пра гатоўнасць калектыву дзейнічаць прапарцыйна ў адказ на волю ўладаў».

Калектыў РНПЦ вымушаны быў пайсці на такі крок па прычыне затрымання 6-7 лістапада іх калегаў, якія цяпер чакаюць суду, атрымліваюць содні, або ў лепшым выпадку заплацяць штраф.

яс