Паводле дадзеных кансалтынгавай кампаніі Euromonitor International, апублікаваных у газеце Rzeczpospolita, на сённяшні дзень прадукцыя медычнай марыхуаны складае 23% сусветнага рынку. З развіццём легальнага продажу іншых відаў вырабаў з каноплі ды распаўсюджванне рынку марыхуаны на іншыя краіны доля медычных вырабаў на рынку зменшыцца да 9%. Адбудзецца гэта да 2025 года.
У цэлым сусветны рынак легальнай прадукцыі марыхуаны ў цяперашні час каштуе каля 30 мільярдаў долараў, але яго агульны кошт ацэньваецца ў 170 мільярдаў долараў. У Польшчы легальны гандаль знаходзіцца толькі на пачатковай стадыі. Аднак, як чакаецца, у бліжэйшыя гады ён будзе вельмі хутка расці. На вуліцах польскіх гарадоў ужо ёсць кропкі рознічнага з прадуктамі, вырабленымі пераважна на аснове канаплянага алею.
Euromonitor паведамляе, што ў Польшчы продажы канопляў дынамічна растуць да 2025 году агульная вартасць гэтага рынку можа дасягнуць 225 млн еўра. Развіццё рынку марыхуаны ў Польшчы цалкам адпавядае сусветным тэндэнцыям. Спецыялісты чакаюць, што рост сусветных продажаў каноплі ў забаўляльных мэтах падскочыць на 376%. Аналітыкі разлічваюць, што легальны гандаль марыхуаны да 2025 года складзе каля 40% усіх продажаў гэтага прадукту. Пра развіццё рынку канопляў у Польшчы і ва ўсім свеце пісалі на старонках Rzeczpospolita.
эж