Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амаль 24 тысячы новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

19.11.2020 11:57
Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана амаль 800 тысяч заражэнняў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/EPA/AHMAD YUSNI

Міністэрства аховы здароўя Польшчы  паведаміла пра 23975 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, выяўленых за апошнія суткі. Ад гэтай хваробы памерлі 637 пацыентаў.

Прэсавы сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар заявіў, што павелічэнне колькасці смяротных сыходаў хваробы выклікае вялікі непакой:

-У бліжэйшыя дні варта спадзявацца такой вялікай колькасці смерцяў пацыентаў з Covid-19. Гэта звязана з тым, што 2-3 тыдні таму мы знаходзіліся на піку эпідэміі.

Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана амаль 800 тысяч заражэнняў, ад Covid-19 памерла больш за 12 тысяч жыхароў Польшчы.

iar/эж