Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) дазволіла выкарыстоўваць вакцыну ад каранавіруса кампаніі Moderna.
Гэта другая вакцына, якая была дазволена для выкарыстання ў ЗША, раней аналагічны дазвол атрымала вакцына кампаній Pfizer і BioNTech.
FDA ухваліў вакцыну на наступны дзень пасля таго, як адпаведную рэкамендацыю дала незалежная група экспертаў.
У выпрабаваннях вакцыны прынялі ўдзел 30 тыс добраахвотнікаў, яе эфектыўнасць дасягае 95%. Прышчэпка патрабуе двух ін'екцый, другая – праз 28 дзён пасля першай.
Кампанія Moderna сумесна з федэральнымі ўладамі ЗША рыхтуецца распаўсюдзіць 5,9 млн доз вакцыны ў бліжэйшыя дні. Падпісана пагадненне аб дастаўцы 20 млн доз сёлета і 200 млн доз да канца чэрвеня 2021 года.
golosameriki/эж