Беларуская Служба

У Польшчы ўручылі ўзнагароды за папулярызацыю навукі і ведаў

21.01.2021 17:21
Конкурс «Папулярызатар навукі» праводзіцца з 2005 году.
.
.https://wideo.pap.pl/videos/58303/

Доктар Ежы Яраш (Jerzy Jarosz) стаў лаўрэатам Галоўнай узнагароды конкурсу «Папулярызатар навукі» (Popularyzator Nauki). Арганізатары конкурсу, Польскае агенцтва друку PAP і Міністэрства адукацыі і навукі, узнагароджваюць людзей, каманды і ўстановы, якія цікава расказваюць палякам пра навуковыя дасягненні, дапамагаюць пазнаваць і лепш разумець свет. Пераможца доктар Яраш з 1983 г. чытае лекцыі з дэманстрацыяй эксперыментаў «Дзівы свету фізікі». Ён з'яўляецца таксама арганізатарам навуковых фестываляў і канферэнцый, прысвечаных таму, як цікава дзяліцца ведамі.

- Нам трэба ведаць, што калі мы імкнёмся з некім падзяліцца ведамі, то нам патрэбна выкарыстоўваць мову, якую разумее і хоча слухаць наш адрасат. Несумненна, гэта не навуковая мова, якой слухачы не разумеюць. І таму найлепш пачаць ад назірання за тым, што адбываецца вакол нас, за разнароднымі працэсамі ў свеце і потым тлумачыць тое, што мы бачым, выкарыстоўваючы свае веды.

Лаўрэатам конкурсу ў катэгорыі «Вучоны» стала доктар Яанна Стоер -Паляньска (dr Joanna Stojer-Polańska). Капітул адзначыў яе працу на карысць папулярызацыі нестандартных ведаў з галіны крымінальнага расследавання з удзелам жывёл.

-Звычайна ў крымінальных серыялах адзін геніяльны дэтэктыў раскрывае ўсё злачынства. А ў жыцці гэта вынік працы многіх людзей. Я на майстар-класах расказваю аб працы судмедэксперта, антраполага, генетыка. Акрамя таго, я магу азнаёміць маіх слухачоў з жывёламі на службе. Асабліва гэта цікава наймалодшым удзельнікам заняткаў, калі я расказваю аб сабаках і конях у паліцы. Крыміналістыка дае таксама магчымасць грамадскай дзейнасці, бо мы змагаемся за пенсіі для паліцэйскіх сабак і коней, каб яны пасля заканчэння службы мелі забяспечаную падтрымку.

Конкурс «Папулярызатар навукі» праводзіцца з 2005 году.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка