Украінская служба бяспекі разбіла злачынную групоўку, якая займалася крадзяжом нафты з нафтаправода. Злодзеі таксама перараблялі сыравіну ў паліва. Злачынная дзейнасць працягвалася каля года. Злачынцы прабурылі нафтаправод найбуйнейшай украінскай дзяржаўнай кампаніі «Укрнафта» у раёне Ромнаў Сумскай вобласці на паўночным усходзе Украіны.
Скрадзеную сырую нафту яны захоўвалі ў спецыяльнай базе, а потым транспартавалі ў суседнія раёны. Там яе перапрацоўвалі ў паліва на прымітыўных міні-НПЗ. Потым паліва прадалі. Падчас арышту злачынцаў было канфіскавана 20 тон скрадзенай нафты. Мяркуецца, што злодзеі маглі прысвоіць сыравіну на суму каля 20 мільёнаў грыўняў, гэта значыць амаль 700 тысяч еўра.
ІАР/нг