Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На пенсію выйшла першая жанчына-пілот польскай авіякампаніі LOT

30.01.2021 08:07
У 1981 годзе Адэлайда Шажэц-Трагаж стала першай жанчынай-пілотам у польскай авіякампаніі LOT.
 - ()   -  LOT
Адэлайда Шажэц-Трагаж (злева) з калегамі жанчынамі-пілотамі авіякампаніі LOTFacebook/ LOT Polish Airlines

На пенсію выйшла першая ў гісторыі жанчына-пілот польскай авіякампаніі LOT Адэлайда Шажэц-Трагаж. Яна была першай жанчынай-пілотам у Еўропе, якая стала капітанам дальнемагістральнага шырокафюзеляжнага лайнера Boeinga 787 Dreamliner. Апошні рэйс капітан Адэлайда Шажэц-Трагаж выканала на трасе Сеул – Варшава.

Кар’еру ў авіяцыі жанчына пачала ў аэраклубе горада Бельска-Бяла, дзе лётала на планёрах. Пасля школы паступіла ў палітэхнічны ўніверсітэт польскага гораду Жэшаў, стаўшы першай жанчынай на факультэце «пілатаванне паветраных суднаў». У сваю чаргу ў 1981 годзе стала першай жанчынай-пілотам у польскай авіякампаніі LOT.

У авіякампаніі спачатку пілатавала рэгіянальныя Ан-24. Пазней былі сярэднемагістральныя Ту-154М і Boeing 737, дальнемагістральны Boeing 767 і ў канцы – Boeinga 787 Dreamliner. На двух апошніх самалётах Адэлайда Шажэц-Трагаж лётала ў якасці капітана паветранага судна ў Сеул, Токіё, Сінгапур, Пекін, Нью-Ёрк, Чыкага, Маямі, Лос-Анджэлес, Каломба і іншыя далёкія трасы.

Агулам спадарыня капітан правяла ў паветры амаль 20 тыс. гадзін, у тым ліку ў якасці камандзіра паветранага судна – 16 тыс. 500 гадзін.

вс