Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Данія ўводзіць каранапашпарты

03.02.2021 15:34
У будучыні «каранавірусны пашпарт» можа дазволіць, напрыклад, на ўдзел у розных мерапрыемствах.
     a.
Выканаўца абавязкаў міністра фінансаў Мортэн Бодскaў.PAP/EPA/MARTIN SYLVEST

З канца лютага ўрад Даніі плануе паступова ўводзіць лічбавыя каранапашпарты, якія пацвердзяць прыняцце вакцыны супраць COVID-19. Першапачаткова сістэма павінна дапамагчы бізнесу ў здзяйсненні камандзіровак.

„Самае галоўнае - спыніць распаўсюджванне каранавіруса, але ёсць сектары эканомікі, якія  павінны развівацца, а бізнесмены павінны мець магчымасць падарожнічаць”, - заявіў выканаўца абавязкаў міністра фінансаў Мортэн Бодскaў на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі працадаўцаў.

Паводле прадстаўніка ўрада Даніі, дадзеныя аб вакцынацыі першапачаткова будуць даступныя на сайце sundhed.dk, а затым будзе распрацаваная „поўная тэхналагічная сістэма”. Адмысловае  прыкладанне ў тэлефоне дазволіць праверыць, калі згаданая асоба была прывітая.

„Мы можам стаць адной з першых краін у свеце, якія ўвядуць такое рашэнне”, - падкрэсліў палітык.

У будучыні „каранавірусны пашпарт” можа дазволіць, напрыклад, на ўдзел дадзенай асобы ў розных мерапрыемствах.

аз