Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

4 лютага заканчваецца прыём заявак на ўдзел у альтэрнатыўным народным сходзе

04.02.2021 14:58
Галасаванне на платформе «Сход» пачнецца ў пятніцу і будзе працягвацца цэлы тыдзень.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneTippaPatt/ Shutterstock

4 лютага заканчваецца прыём заявак на ўдзел у ініцыятыве пад назваю «Сход. Платформа народных прадстаўнікоў». Выбар дэлегатаў адбываецца на празрыстай і дэмакратычнай аснове, кожны можа высунуць сваю кандыдатуру, у адрозненні ад уладнага сходу, куды не можа трапіць звычайны чалавек, а толькі адабраныя асобы, лаяльныя ў адносінах уладаў.

Галасаванне на платформе «Сход» пачнецца ў пятніцу і будзе працягвацца цэлы тыдзень. Зарэгістравана ўжо больш за 150 кандыдатаў, звыш 250 праходзіць працэс рэгістрацыі. Адным з апошніх вылучэнцаў стаў студэнт Ягор Амбражэвіч. Якія, на ягоную думку, галоўныя задачы «Сходу»?

- «Сход» я бачу як магчымасць сабрацца людзям з розным бэкграундам, каб разам знайсці шляхі вырашэння праблем. Галоўныя пытанні тры: вызваленне палітвязняў, расследаванне гвалту з боку сілавікоў і правядзенне новых, адкрытых і сумленных выбараў.

У адказ на намер уладаў склікаць 11–12 лютага Ўсебеларускі народны сход паўстала онлайн-ініцыятыва «Сход: платформа народных прадстаўнікоў».

shodbelarus.org/нг