Беларуская Служба

Улады выдзеляць амаль 7 мільёнаў еўра на падтрымку цэнтраў культуры ў Польшчы

15.02.2021 15:06
Праект „Лічбавая канверсія Дамоў культуры”накіраваны для культурных цэнтраў з малых гарадоў.
     .
Намеснік прэм'ера міністр культуры Пётр Гліньскі.PAP/Andrzej Lange

Намеснік прэм'ера міністр культуры Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) прадставіў праект „Лічбавая канверсія Дамоў культуры”. Бюджэт праекта складае больш за 31 мільён злотых (6 мільёнаў 888 тысяч еўра).

На прэс-канферэнцыі віцэ-прэм'ер заявіў, што праект павінен ахапіць каля 200 культурных цэнтраў з малых гарадоў. Асноўныя мэты праекта - навучанне і інфраструктура:

- Агульны бюджэт праграмы складае 31 мільён злотых. Паасобныя гранты складуць да 200 тысяч злотых. Сродкі можна будзе атрымаць на навучанне і інфраструктуру.  

Міністр Пётр Гліньскі нагадаў, што яго міністэрства падтрымлівае Дамы культуры ў Польшчы, між іншым, шляхам інфраструктурнай праграмы, бюджэт якой складае каля 9 мільёнаў злотых. Агульны гадавы кошт падтрымкі складае прыблізна 30 мільёнаў злотых (6 мільёнаў 666 тысяч еўра).

аз