X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Марыяцкім касцёле ў Кракаве можна палюбавацца рэстаўраваным алтаром Віта Ствоша

19.02.2021 15:17
У 2021 годзе завяршылася пяцігадовая рэстаўрацыя аднаго з самых каштоўных помнікаў у Польшчы.
Аўдыё
  • У 2021 годзе завяршылася пяцігадовая рэстаўрацыя аднаго з самых каштоўных помнікаў у Польшчы.
Алтар Віта СтвошаBy User:Henryart (who is owner of the original painting/object/photo) - Image:Gothic_altar_veit_stoss.jpg, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=610292

Сёння я запрашаю ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кракаве. Марыяцкі касцёл - гэта каталіцкая святыня ў гатычным стылі, якая ў 1962 годзе атрымала тытул малой базілікі.

Марыяцкі касцёл з'яўляецца адным з асноўных помнікаў архітэктуры ў Кракаве. Ён размешчаны на Галоўным рынку горада. Касцёл знаходзіцца таксама на трасе Малапольскага шляху святога Якава, які вядзе з горада Сандомеж(Sandomierz) у горад Тынец (Tyniec).

Паводле польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, першы каменны касцёл на месцы цяперашняга храма быў пабудаваны ў XІІІ стагоддзі ў раманскім стылі на месцы старога драўлянага. Аднак ён быў знішчаны ў выніку татарскіх набегаў. Затым быў пабудаваны раннегатычны храм. У сярэдзіне XIV стагоддзя на сродкі кракаўскага мешчаніна і сандамірскага стольніка Мікалая Вяжынка(Mikołaja Wierzynka) быў пабудаваны сучасны прэзвітэрый святыні. У выніку землятрусу, які адбыўся ў 1443 або 1442 годзе касцёл быў часткова пашкоджаны, а ў першай палове XV стагоддзя былі дабудаваныя бакавыя капліцы і надбудаваная паўночная вежа, якая выконвала тады функцыю гарадской вартавой вежы.

У канцы XV стагоддзя Марыяцкі касцёл быў упрыгожаны скульптурным шэдэўрам позняй готыкі — Вялікім алтаром, аўтарства Віта Ствоша, які ў 1477 годзе для працы над алтаром прыбыў з Нюрнберга па просьбе мясцовай нямецкай абшчыны. Скульптар працаваў над алтаром на працягу дванаццаці гадоў, то бок да 1489 года.

З гэтага часу, за выключэннем перыяду вайны і пасляваеннага блукання, алтар Віта Ствоша з’яўляецца бадай найбольш вядомым мастацкім творам – сімвалам горада і абавязковым пунктам на турыстычнай мапе Кракава.

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы. Аўтар: Robert Breuer - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1284967 Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы. Аўтар: Robert Breuer - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1284967

У 2021 годзе завяршыліся пяцігадовыя работы па апошняй кансервацыі алтара. Дзякуючы ім кракаўскі шэдэўр атрымаў назад сярэднявечны каларыт і хараство. Рамонтам займаўся Міжуніверсітэцкі інстытут рэстаўрацыі і кансервацыі твораў мастацтва Акадэмій выяўленчых мастацтваў у Варшаве і Кракаве.

Амаль усе скульптуры былі кансерваваныя на месцы, а за алтаром на рыштаваннях была створана прафесійная майстэрня.

На працягу пяці гадоў было адкрыта мноства таямніц алтара. Сярод іншага, пры выдаленні перафарбоўкі з фігуры святога Якава, якая падтрымлівае засынаючую Маці Божую, была выяўленая дата - 1486 год. Гэта можа азначаць, што за тры гады да афіцыйнага асвячэння ў 1489 годзе ўвесь алтар быў ужо гатовы.

Акрамя таго, даследаванні паказалі, што большасць элементаў верхняй часткі алтара, якія да гэтага часу лічыліся рэканструкцыямі з XIX стагоддзя, з'яўляюцца гатычнымі арыгіналамі.

Па словах кансерватараў, на працягу апошніх пяці гадоў таксама ўдалося выявіць арыгінальныя колеры твора Віта Ствоша. Гаворка ідзе не толькі пра скульптуры, але таксама пра іх фон. Да гэтай пары ў афарбоўцы алтара дамінаваў сіні колер. Спецыялісты не сумняваюцца, што новыя колеры набліжаюцца да тых, якія выбраў сам стваральнік алтара ў канцы XV стагоддзя.

Кансервацыі былі падвергнутыя канструктыўныя элементы алтара, усе скульптуры і ўпрыгажэнні. Пасля ачышчэння ад бруду, перафарбоўкі, рэтушы і дапаўненняў, якія назапасіліся на працягу 500 гадоў усе элементы алтара атрымалі свае арыгінальныя колеры.

Спецыялісты кансервавалі больш за 200 фігур і некалькі тысяч іншых элементаў. Вышыня самых вялікіх складала больш за 3 метры, а вага 250 кілаграмаў.

За працай польскіх спецыялістаў назіралі замежныя эксперты, у тым ліку з Мюнхена, Франкфурта і Фларэнцыі. Даследаванні пацвярджаюць, што алтар, безумоўна, узнік у 1477-1489 гадах. Ён зроблены з трох відаў дрэва.

Узяцце Багародзіцы на неба. Аўтар: Robert Breuer - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1284975 Узяцце Багародзіцы на неба. Аўтар: Robert Breuer - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1284975

Канструкцыя зроблена з цвёрдага дуба, фон - лістоўніцы, а фігуры з мяккага дрэва ліпы. Пасля Другой сусветнай вайны, калі алтар, скрадзены немцамі, вярнуўся ў Кракаў з Нюрнберга, ён толькі адзін раз падвяргаўся поўнай кансервацыі пад кіраўніцтвам прафесара Марыяна Сланецкага (Marian Słonecki).

У верасні 1939 года, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, каб выратаваць алтар ад знішчэння, яго дэмантавалі і на баржы перавезлі па Вісле ў Сандомеж у Свентакшыскім ваяводстве, дзе ён захоўваўся ў мясцовым саборы і семінарыі. Аднак у кастрычніку 1939 года немцы знайшлі алтар і вывезлі яго ў Германію, дзе ён захоўваўся ў падвалах Нюрнбергскага замка. У 1946 годзе алтар вярнуўся ў Кракаў.

У 1957 годзе пасля прымусовага знаходжання ў музеі Вавеля алтар вярнуўся на сваё месца ў парафіяльны касцёл у Кракаве. У 1980 -1999 гадах яго ўступна ачысцілі ад моцнага бруду і кансервавалі.

Апошнія маштабныя кансерватарскія работы ў Марыяцкім касцёле ў Кракаве доўжыліся пяць гадоў і каштавалі 14 мільёнаў злотых. Пры іх нагодзе была створана вельмі падрабязная дакументацыя аб стане захаванасці помніка і праведзеных працах.

аз


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу