Беларуская Служба

Байдэн плануе размову з Анджэем Дудам

12.03.2021 14:39
У Польшчы можам таксама чакаць павялічэння прысутнасці амерыканскай арміі.
zdjecie ilustracyjne
zdjecie ilustracyjneOnur Akkurt/Shutterstock.com

Газета Rzeczpospolita публікуе сёння інтэрв’ю з давераным у справах ЗША ў Польшчы Біксам Алію. У ім закранаецца тэма супрацы Варшавы і Вашынгтона пасля змены на пасадзе прэзідэнта ў ЗША на пачатку гэтага года. Факт, што Джо Байдэн, які з’яўляецца кіраўніком ЗША ўжо амаль два месяцы, не пазваніў прэзідэнту Польшчы, выклікаў дыскусіі наконт будучыні адносінаў між дзяржавамі. Давераны ў справах заявіў, што нягледзячы на адсутнасць размовы між кіраўнікамі, высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША кантактаваліся са сваімі калегамі ў Польшчы, а прэзідэнт, пакуль, займаецца важнымі справамі, такімі як барацьба з вынікамі пандэміі і падтрыманнем эканомікі, але напэўна скантактуецца з Анджэем Дудам.

На пытанне пра свабоду СМІ і свабоды выказвання поглядаў палякаў Бікс Алію заявіў, што ЗША заўсёды будзе стаяць і змагацца за гэтыя каштоўнасці, якія з’яўляюцца асновай поспеху ЗША. Ён бачыць, што польскае грамадства вельмі актыўнае ў супраціве, а правы актывістаў не парушаюцца ў крытычным маштабе. У Польшчы СМІ таксама працуюць без перашкодаў, кожны можа выказаць сваю думку і яго не будуць чакаць непрыемныя наступствы.

У Польшчы можам таксама чакаць павялічэння прысутнасці амерыканскай арміі. Пра гэта польскі ды амерыканскі бок дамаўляўся яшчэ калі прэзідэнтам быў Дональд Трамп. Цяпер жа гэтае пытанне надалей застаецца актуальным і абмяркоўваецца Байдэнам ды вайсковымі чыноўнікамі. Польшча з’яўляецца ключавым партнёрам ЗША і чальцом НАТА. Уласна ў часы хваляванняў за ўсходняй мяжой, супраца між Вашынгтонам і Варшавай важная – падкрэсліў у інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita давераны ў справах ЗША ў Польшчы Бікс Алію.

аев