Беларуская Служба

Пасля жніўня 2020 г. цікавасць да беларускай мовы ў Беларусі вырасла

07.04.2021 13:38
Аб гэтым сведчыць запатрабаванасць на курсы «Мова нанова».
.
.https://www.movananova.by/

У некалькіх гарадах міліцыянты заходзяць на курсы, аднак не для таго, каб вывучаць беларускую мову, а браць адбіткі пальцаў у курсантаў і падпіску, што яны не будуць ўдзельнічаць у мітынгах. Надоечы гэтак здарылася ў Ваўкавыску.

Аднак нягледзячы на перашкоды, пасля жніўня 2020 г. цікавасць да курсаў «Мова нанова» ў Беларусі вырасла, – кажа пачынальнік праекту Глеб Лабадзенка.

- Пайшоў нізавы запыт, таму што калі раней мы самі думалі, дзе б нам зрабіць курсы, у якім буйным горадзе нам іх адкрыць, то зараз людзі самі да нас звяртаюцца. Вось адкрыліся ў адным горадзе і зараз рыхтуецца яшчэ адзін новы горад. Пайшоў таксама цікавы працэс у Мінску, дзе ў розных раёнах сталіцы сталі арганізоўвацца лакальныя суполкі, якія проста бяруць нашыя матэрыялы з сайта «Мова нанова» і самі арганізоўваюць гурткі па вывучэнні беларускай мовы.

Большасць традыцыйных курсаў «Мова нанова» праходзіць цяпер у рэжыме онлайн.

яс