Беларуская Служба

Беларусы цікавяцца польскай літаратурай

16.04.2021 16:11
Ужо год ладзяцца адмысловыя анлайн-сустрэчы з удзелам літаратараў, перакладчычаў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://instytutpolski.pl/minsk

Год таму Польскі інстытут у Мінску пачаў ладзіць цыкл анлайн-сустрэч прысвечаных польскай літаратуры па-беларуску “Санаторый пад клепсідрай“.

Гэта лекцыі-маналогі паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча, а таксама яго дыялогі з запрошанымі гасцямі.

Героімі размоваў былі Мілаш і Шымборска, Лец і Лем, Ружэвіч і Мрожак, Гербэрт і Галчыньскі ды іншыя знакамітыя паэты, празаікі, драматургі, дзіцячыя пісьменьнікі – і іх беларускія перакладчыцы і перакладчыкі Марыя Пушкіна, Марына Шода, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Марына Казлоўская, Вячаслаў Ракіцкі і Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

Выйшла ўжо 20 выпускаў! Паглядзець іх можна на адмысловым канале ў Youtube.