Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы: Расія – асноўная пагроза, як для рэгіёна Балтыйскага мора, так і для НАТА

09.06.2021 15:04
Лідары Літвы, Латвіі і Эстоніі абмеркавалі пытанні бяспекі перад самітам НАТА, запланаваным на 14 чэрвеня ў Бруселі.
  .
Сцягі краін Балтыі.Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пазіцыя краін Балтыі адносна пагроз у рэгіёне аднолькавая, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Прэзідэнты Літвы, Латвіі і прэм'ер Эстоніі абмеркавалі пытанні бяспекі перад запланаваным на 14 чэрвеня ў Бруселі самітам НАТА.

Літоўскі лідар падкрэсліў, што ўдзел Паўночнаатлантычнага альянсу ў калектыўнай абароне асабліва важны цяпер, калі каля ўсходняй мяжы НАТА назіраюцца правакацыі і беспрэцэдэнтныя інцыдэнты ў галіне бяспекі.

Па словах Гітанаса Наўседы, Расія зʼяўляецца асноўнай пагрозай не толькі для рэгіёна Балтыйскага мора, але і для ўсяго альянсу. Ён падкрэсліў, што згаданай пагрозы можна пазбегнуць толькі шляхам узмацнення ваеннага патэнцыялу і ўкладання сродкаў у абарону.

Учора Гітанас Наўседа выступіў з прамовай перад парламентам Літвы. Ён падкрэсліў неабходнасць спыніць экспансію Расіі і пазбегнуць далейшай дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Ён таксама расказаў аб стратэгічным партнёрстве паміж Літвой і Польшчай, у тым ліку аб супрацоўніцтве па сінхранізацыі электрасетак краін Балтыі з Заходняй Еўропай.

аз