Мігранты незаконна знаходзіліся ў Польшчы, -паведаміў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа.
Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу днём. Паліцыя спыніла аўтамабіль Volvo для агляду. Грамадзяне Беларусі - мужчына і жанчына - перавозілі чатырох сірыйцаў, якія незаконна трапілі ў Польшчу.
Паліцыя таксама паведаміла, што ў беларускі была знойдзена невялікая колькасць экстазі. Жанчына і беларус за рулём аўтамабіля былі затрыманыя. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, апынуўся на стаянцы паліцыі.
Томаш Крупа паведаміў, што сірыйцаў перадалі Памежным службам.
PAP/яс